12.01.2018 / 13:50

Мінскі пенсіянер, які балатуецца на ўсіх выбарах у краіне, хоча стаць прэзідэнтам Расіі 30

Фота Аляксандра Васюковіча

Жыхар Мінска, які спрабуе на кожных выбарах у Беларусі — ад мясцовых да прэзідэнцкіх — стаць кандыдатам, мае намер стаць прэзідэнтам Расіі.

«Вось ёсць у нас фігура (падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў) - гэта пенсіянер Талмачоў Віктар Пятровіч, але ён удзельнічае ва ўсіх выбарах, асабліва ў выбарах прэзідэнта, праўда да статусу кандыдата не даходзіць», — распавяла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Менску.

«Больш за тое, нядаўна ён падаў заяву ў адрас маёй калегі Памфілавай (старшыня ЦВК Расіі) аб рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты Расійскай Федэрацыі», - працягнула яна.

Кіраўнік ЦВК патлумачыла, што ў курсе гэтага, бо заява беларускага «кандыдата» прыйшла ёй у копіі.

0
кузяпанк / Адказаць
12.01.2018 / 14:01
маразм у дзядули, гэта бывае
0
Псіхіятр / Адказаць
12.01.2018 / 14:03
Яму абавязкова трэба сустрэцца са мной. Пакуль што толькі для кансультацыі.
0
Генэрал Голад / Адказаць
12.01.2018 / 14:08
Прачытаў спачатку назву артыкула і падумаў пра іньшага пенсіянера, які таксама балатуецца на ўсіх выбарах.
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру