12.01.2018 / 15:01

У Беларусі адрэгулююць цэны на цукар. У першую чаргу — на «танны» расійскі 28

Прычына — з'яўленне ў гандлі расійскага цукру, які прыкметна таннейшы за беларускі, адзначаюць удзельнікі рынка. Дакумент зарэгістраваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, аднак пакуль не апублікаваны.

З уступленнем пастановы МАРГ у сілу мінімальная цана на расійскі цукар не павінна быць ніжэй за 1,5 рубля. Вырастуць і закупачныя аптовыя цэны.

Цяпер краснадарскія вытворцы прапануюць аптовую закупку нерасфасаванага цукру па 0,89 беларускага рубля, а бранскія - па 0,9 рубля. Фасаваны па адным кілаграме цукар у Бранску прапануюць оптам па 0,97 рубля, распавядае прадстаўнік аднаго з рытэйлераў.

Як тлумачыць прадстаўнік аднаго з рытэйлераў, цяпер склалася такая сітуацыя, што расійскі цукар у нашай краіне прадаецца танней, чым айчынны. Так у адной з гандлёвых сетак расійскі крышталічны бураковы цукар каштуе 1,39 рубля за кілаграм, а слуцкі і гарадзейскі - 1,59 рубля за кілаграм.

Пастанова рэгулюе і максімальныя цэны на цукар.

«Гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі(з улікам аптовай надбаўкі) да адпускной цаны вытворцы (імпарцёра) на цукар белы крышталічны, які рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі, у памеры 15%, — гаворыцца ў дакуменце. — Вызначыць, што фарміраванне цэн на цукар белы крышталічны робіцца з улікам кан'юнктуры рынку, але не ніжэй за гранічныя мінімальныя цэны, з пералікам цэнаў прапарцыйна колькасці, расфасаванай ва ўпаковачную адзінку».

Пастанова павінна ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць на працягу 90 дзён.

Цукар-пясок апынуўся ў ліку прадуктаў, на якія ў мінулым годзе больш за ўсё ўпалі цэны.

5
хронік / Адказаць
12.01.2018 / 15:42
Дэбілы.На беларускі цукар трэба кошты зніжаць
4
хронік / Адказаць
12.01.2018 / 15:43
Манапольнае рэгуляванне атрымліваецца,спадар Калтовіч
2
Нуль / Адказаць
12.01.2018 / 15:43
Интересно сколько стоит беларуский сахар в России? Наверняка дешевле, чем в Беларуси, как и многие другие беларуские товары (и это с учётом стоимости перевозки товара на тысячи километров). Может просто местный сахар начать по нормальным ценам продавать и проблема решиться сама собой.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру