Глеб Гараніч, Reuters

Глеб Гараніч, Reuters

Пераможцу конкурсу «Еўрабачанне», партугальскага спевака Салвадора Сабрала выпісалі са шпіталя пасля паспяховай аперацыі па перасадцы сэрца, паведамляе CTV News.

Выканаўца праходзіў лячэнне ў бальніцы Санта-Крус недалёка ад Лісабона. У медыцынскай установе заявілі аб «вельмі здавальняючым» аднаўленні 28-гадовага Сабрала.

Там таксама адзначылі, што на некаторы час музыканту прыйдзецца абмежаваць фізічную актыўнасць.

Сабрал перанёс аперацыю па перасадцы сэрца ў снежні 2017 года.

Спявак атрымаў перамогу на «Еўрабачанні», выканаўшы песню Amar pelos dois («Кахаць за дваіх»). Словы да кампазіцыі напісала яго сястра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0