13.01.2018 / 09:16

Цукерберг страціў $2,9 мільярда пасля абвяшчэння пра змену стужкі Facebook 11

Заявы аб будучых зменах стужкі Facebook абышліся сузаснавальніку сацсеткі Марку Цукербергу ў $ 2,9 млрд, падлічыў Bloomberg.

Як паведамляе агенцтва, у пятніцу, пасля таго, як Цукерберг абвясціў пра планы ўнесці змены ў стужку навін Facebook, акцыі кампаніі ўпалі на 3,9%. У выніку маёмасць Цукерберга, згодна з Bloomberg Billionaires Index, зменшылася з $ 77,3 млрд да $ 74,4 млрд.

Калі тэндэнцыя зніжэння кошту акцый захаваецца да канца гандлёвай сесіі, то Цукерберг саступіць чацвёртае месца ў рэйтынгу найбагацейшых людзей свету паводле версіі Bloomberg, саступіўшы ўладальніку Zara Амансіа Артэгу.

14
Libertarian / Адказаць
13.01.2018 / 10:15
Во дзяцел! Мне б аддаў, калі самому ня трэба. )))))
2
Цукерберг / Адказаць
13.01.2018 / 10:47
Ерунда!
2
не важно / Адказаць
13.01.2018 / 11:04
А я не потерял ничего. Ничего правда и не имел.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру