13.01.2018 / 09:44

Адэскія ВНУ распусцілі студэнтаў да вясны: вучоба спыненая 72

Пра гэта рэгіянальнаму сайту 048 паведамілі выкладчыкі і студэнты Адэскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Мечнікава (АНУ), Юракадэміі і Акадэміі харчовых тэхналогій.

Па іх словах, навучальныя ўстановы былі адкрыты да канца снежня, а ўжо з 1 студзеня ўсіх студэнтаў адпусцілі дадому. Ва ўніверсітэтах абвясцілі, што як мінімум да 26 лютага заняткаў не будзе.

Па словах выкладчыкаў АНУ, прычынай зрыву навучальнага працэсу стала тое, што ВНУ не могуць аплаціць ацяпленне навучальных карпусоў. Таксама з Новага года сталі дзейнічаць нарматывы па якасці святла ў аўдыторыях, і гэтую норму ў сілу фінансавых прычын не могуць дазволіць сабе навучальныя ўстановы.

Такая сітуацыя закранула большасць адэскіх ВНУ, афіцыйныя каментары будуць у панядзелак.

31
реально / Адказаць
13.01.2018 / 10:19
жити по-новому!
6
Centurion / Адказаць
13.01.2018 / 10:59
Адэская хохма, але змрочная ((
7
Верны / Адказаць
13.01.2018 / 11:06
Да таго часу пакуль не будуць зьмененыя прынцыпы фінансаваньня палітычных партый і сыстэма фарміраваньня Рады парадку там не будзе.
Паказаць усе каментары/ 72 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру