13.01.2018 / 12:53

Зяць Аляксандра Радзькова атрымаў ордэн Скарыны 28

Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды «прадстаўнікам сфер журналістыкі, культуры і мастацтва».

У прыватнасці, ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі Уладзімір Пярцоў.

«Мір» — тэлеканал, фінансуемы СНД. Натуральна, беларуская мова і культура на ім не прадстаўленыя ніяк.

Пярцоў — зяць Аляксандра Радзькова, былога міністра адукацыі і першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Апроч таго, медалём Францыска Скарыны ўдастоена загадчыца аддзела палітычных аглядальнікаў Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі Вольга Макей.

Фота President.gov.by

Дзяржаўныя ўзнагароды прысуджаны за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай журналістыкі, стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы, удасканаленне беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне тэлебачання і радыё, значныя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.

БЮ

0
Люстэрка / Адказаць
13.01.2018 / 13:00
Пры Лукашэнку расквітнелі кумаўство і карупцыя.
1
Рыгоравіч / Адказаць
13.01.2018 / 13:09
Пярцоў на Конрада Паўліка падобны. Відаць абодва - беларусы. Ну а што вы хацелі ? Пры Лукашэнку атрымліваюць узнагароды тыя, хто яму падабаюцца.
1
Алек.RU / Адказаць
13.01.2018 / 13:12
Лукашэнка ужо дауно зрабiy усе опдэны ды медалi шакаладнымi
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру