13.01.2018 / 13:35

General Motors выпусціць аўтамабіль без руля і педаляў ФОТА 8

cnet.com

Адзін з найбуйнейшых амерыканскіх аўтавытворцаў General Motors (GM) плануе да 2019 года выпусціць беспілотную машыну без руля. Аб гэтым паведамляецца на сайце канцэрна.

Кампанія мае намер наладзіць серыйную вытворчасць аўтамабіля Cruise AV на аснове электрамабіля Chevrolet Bolt.

Па словах прэзідэнта GM Дэна Амана, над машынай працавалі паўтара года, перадае Financial Times. Ён растлумачыў, што гэта першы аўтамабіль, які з самага пачатку распрацоўвалі без элементаў кіравання — рулявога кола і педаляў.

Як адзначае The Verge, прататып машыны ўжо тэстуюць на вуліцах Сан-Францыска і Фінікса.

Акрамя GM распрацоўкамі беспілотных аўтамабіляў займаюцца сэрвіс таксі Uber, аўтаканцэрны Volvo, Ford, Jaguar Land Rover, Volkswagen, а таксама кампанія Ілана Маска Tesla. Яна стварыла ў тым ліку электрычны грузавік з аўтапілотам.

Як правіла, праектаваныя аўтамабілі не цалкам аўтаномныя і прадугледжваюць магчымасць кіравання вадзіцелем.

2
Верны / Адказаць
13.01.2018 / 15:51
Проціў нашава Джылі эта нішто.  Слава ацечыствінаму Аўтапрому!
1
Мулла Омар / Адказаць
13.01.2018 / 16:13
Верны, да и что ихний калифорнийский червь по сравнению с нашим колорадским жуком?!
1
Без рецепта. / Адказаць
13.01.2018 / 18:12
Там будет электроники напичкано, ты ей- поехали, она- не могу, клапана стучат, на сто надо. И ничего не сделаешь.Был бы руль и педали, закоротил бы напрямую и вперед.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру