13.01.2018 / 13:51

У Рагачоўскім раёне праваліўся пад лёд і патануў рыбак

У Рагачоўскім раёне праваліўся пад лёд і патануў рыбак.

Мясцовыя жыхары 12 студзеня каля 14.30 пабачылі на возеры ля пасёлка Беліцк ровар. Гаспадара транспартнага сродку побач не было. На месца выехалі вадалазы, міліцыя.

Неўзабаве на паверхні вады быў знойдзены труп мужчыны. Затым супрацоўнікі Рагачоўскага Асвода паднялі з вады цела. Загінулы — 62-гадовы мужчына.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру