14.01.2018 / 01:00

Як «змагарскі» сімвал ператварыўся ў галоўны турыстычны сувенір з Беларусі 23

Нацыянальнае агенцтва па турызме паставіла вышымайку на першае месца сярод сувеніраў, якія варта турысту прывезці з Беларусі, а на тэлеканале АНТ у рэпартажы пра турызм у Беларусі як прыклад крамы для турыстаў Ганна Пыж выкарыстоўвае symbal.by і галоўны сувенір — таксама вышымайку. З гэтай нагоды я вам раскажу пра трохгадовы этап эвалюцыі вышымайкі ад «змагарскага» сімвала да галоўнага турыстычнага сувеніра з Беларусі.

Не думайце, што вышымайка ўжо не ў трэндзе, у яе ўвесь час з'яўляюцца новая стадыі, і мне асабіста вельмі цікава назіраць за гэтымі стадыямі.

Першым быў уаў-эфект, калі з'явіліся першыя фоткі ў вышымайках і сотні пытанняў «Дзе купіць? Дзе ўзяць?».

Падцягнуліся лідары меркавання ў сацыяльных сетках, якія атрымалі гэтыя майкі і актыўны іх рэкламавалі ў сваіх сацсетках.

Таксама паралельна рэкламавалі гэты прадукт сваімі фоткамі ў сацсетках першыя пакупнікі і адпаведна распавядалі іншым, дзе ўзялі.

Паступова пачалі падцягвацца розныя публічныя асобы і зоркі, з'яўляцца якасны візуальны кантэнт. Саша Яраслаўцаў для ICON Magazine Belarus арганізаваў яскравы фотасэт у вышымайках і сам з'явіўся ў ёй на Belarus Fashion Week.

Далей адбылася стадыя прызнання і шырокай віруснай рэкламы. «Наша Ніва» — першая беларуская газета — назвала Францішка Вячорку, а ў яго асобе ўсіх папулярызатараў вышыванкі «Чалавекам года» 2014 года. Мы атрымалі гран-пры конкурсу рэкламы «Adnak».

Новым этапам стаў выхад за кола «сваіх» і шырокая запатрабаванасць вышымаек. З’яўленне вялікага попыту і па-за Мінскам.

Пачалі з'яўляцца шматлікія карпаратыўныя і індывідуальныя замовы на выраб вышымаек з дадатковым упісаннем лагатыпаў фірмаў, стварэння эксклюзіўных вышымаек пад канкрэтныя мерапрыемствы і падзеі.

Далей пачаўся этап з’яўлення клонаў і рэмэйкаў, на сённяшні дзень 10-кі фірмаў робяць свае вышымайкі.

З'яўляюцца творчыя прадукты з выкарыстаннем вышымайкі: ролікі блогераў, кліпы, канцэртныя выступы, нават песню Andrus Takindang запісаў.

У 2016-м годзе адбылося падхопліванне і перайманне трэнду «вышымайкі» дзяржавай: Лукашэнка з'явіўся ў вышымайцы ад Mark Formelle, БРСМ зрабіў свае вышымайкі і цэлы «Дзень вышыванкі», Міністэрства замежных спраў Беларусі і іншыя дзяржаўныя ўстановы пачалі праводзіць свае тэматычныя святы.

Пачалося актыўнае стварэнне новых прадуктаў «а ля вышымайка», а Marketing.by апублікаваў цэлае даследаванне пра «трэнд вышыванкі» і ўплыў афармлення тавараў у нацыянальным стылі на пакупніцкую здольнасць.

Увесь гэты час не сціхала крытыка, аналіз, ацэнка, выказванне меркаванняў ад экспертаў да этнографаў на розных медыя-пляцоўках, як дзяржаўных, так і не дзяржаўных.

І зараз новы этап — галоўны турыстычны прадукт для гасцей Беларусі. У такія топы ўжо трапляем не першы раз.

Цікава таксама, што кожны з гэты этапаў не назавеш скончаным. Усё новыя факты з’яўляюцца ў кожнай з вышэй апісаных стадый развіцця прадукту.

6
Кажыма праўду / Адказаць
13.01.2018 / 16:55
Змагаймася, не зважаючы на лямант ворагаў Беларусі, і дасца нам! Вышыванка - штодзённая вопратка сумленных беларусаў, карпаратыўны стыль - БЕЛАЯ кашуля з ЧЫРВОНЫМ гальштукам. Апранайма сваё!
40
мид рф / Адказаць
13.01.2018 / 17:36
сколько опечаток, это просто невыносимо, такое ощущение, что писал робот без проверки орфографии
17
A.Д. / Адказаць
13.01.2018 / 22:42
Вышымайка - гэта прыклад кiтча з беларускай спецыфiкай. Як i астатнiя вырабы на танных носьбiтах, аздобленныя сцягнутым ў internet арнаментам. Сучасная айдэнтыка з нацыянальнымi рысамi патрабуе больш грунтоўнай працы.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру