13.01.2018 / 20:30

New Yorker анансаваў вокладку з «дзіркай» і «прычоскай Трампа» ФОТАФАКТ 36

Адно з вядучых амерыканскіх выданняў антытрампаўскага кірунку — часопіс The New Yorker — анансавала вокладку новага нумара, на якой паказана дзірка, з якой выглядае галава з характэрнай прычоскай, якая нагадвае прычоску прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Выданне назвала малюнак «У дзірцы», намякаючы на нядаўняе выказванне прэзідэнта ЗША, што выклікала вялікі рэзананс.

У аўторак, 9 студзеня, Трамп правёў сумеснае двухпартыйнае пасяджэнне па пытаннях іміграцыйнай рэформы. Падчас яго адкрытай для прэсы часткі Трамп выслухаў розныя пункты гледжання і заявіў, што цалкам давярае прысутным прадстаўнікам дэмакратаў і рэспубліканцаў і падпіша закон, які яны распрацуюць.

Пасля заканчэння закрытай часткі пасяджэння прэса са спасылкай на ўдзельнікаў пасяджэння распавяла, што Трамп ужыў вулічны выраз у адрас некаторых краін, з якіх прыязджаюць мігранты.

У памяркоўным перакладзе гэта значыць «смярдзючыя дзіркі» (або «дзіркі ў прыбіральнях»). «Чаму мы прымаем усіх гэтых людзей з смярдзючых дзірак, якія прыязджаюць сюды? Мы павінны дамагчыся таго, каб да нас прыязджалі людзі з такіх краін, як Нарвегія», — звярнуўся Трамп да ўдзельнікаў нарады. Як адзначылі крыніцы, гаворка ішла аб Гаіці, Сальвадоры і шэрагу афрыканскіх краін.

Абураная рэакцыя паследавала неадкладна, у першую чаргу Трампа традыцыйна абвінавацілі ў расізме, палічыўшы, што яго выказванне адносіцца не да ўзроўня жыцця ў гэтых краінах, а да колеру скуры іх жыхароў.

6
ню-джокер / Адказаць
13.01.2018 / 20:51
нешта сарцірная тэма модная на вышэйшым узроўні (пачалося з мачыць у сарціры і т.д.).. Рэд., каторы шэў, вы пэўна таксама туды меціце.. не - не ў сарцір), а ў прэзідэнты (хаця можа гэта адно і тое ж)), што ў вас рыторыка такая: чмыры-кал-дырыры))
17
vvv / Адказаць
13.01.2018 / 21:12
Левацкая прослойка, провозгласившая себя элитой, в очередной раз демонстрирует собственную никчемность в злобной истерике с оскорблениями. Печально, что НН, пытаясь быть "в тренде" эту ахинею цитирует и пиарит.
13
vvv / Адказаць
13.01.2018 / 21:16
Левацкая прослойка, самопровозгласившая себя элитой, в очередном приступе злобнлй истерики изливает порцию оскорблений. Печально, что НН, стараясь быть "в тренде", цитирует и пиарит жту ахинею.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру