14.01.2018 / 07:58

Былая інфарматарка WikiLeaks балатуецца ў сенат ЗША пасля змены полу 21

Былая інфарматарка WikiLeaks Чэлсі Мэнінг, якая адбыла 7 гадоў у ваеннай турме па абвінавачванні ў разгалашэнні дзяржаўнай таямніцы, хоча прыняць удзел у выбарах у сенат ЗША ў якасці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Reuters.

Чэлсі Мэнінг

Да аперацыі па змене полу Брэдлі Мэнінг працаваў аналітыкам выведкі ў Іраку. У 2013 годзе ён быў асуджаны вайсковым трыбуналам за шпіянаж і перадачу больш за 700 000 дакументаў WikiLeaks, міжнароднай арганізацыі, якая публікуе інфармацыю з ананімных крыніц.

Ужо ў якасці трансгендара Мэнінг была памілаваная былым прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і вызваленая ў мінулым траўні з ваеннай турмы ЗША ў Канзасе, дзе яна адбывала прысуд 7 гадоў зняволення.

Брэдлі Мэнінг

Канкурэнтам Мэнінг з'яўляецца сенатар-дэмакрат Бэн Кардзін, які ўпершыню быў абраны ад штата Мэрыленд ў 2006 годзе, быў пераабраны ў 2012 годзе і будзе балатавацца ў гэтым годзе.

Штат Мэрыленд вядомы значнай перавагай дэмакратычнага электарату над рэспубліканскім. У апошніх выбарах Кардзін перамог свайго рэспубліканскага суперніка з розніцай у 30 працэнтаў галасоў.

nn.by

17
Пастар Шлак / Адказаць
14.01.2018 / 09:02
Какие разносторонние американцы, у них на каждое извращение свое уважительное название: геи, лесбиянки, трансгендэры, люди с неопределенной сексуальной ориентацией, могу до 15 назвать, зачем это им нужно, когда всё вмещается в одно ёмкое слово - пид....сы?
1
vajs / Адказаць
14.01.2018 / 09:48
Ён седзячы ў турме пол змяніў? І лічыць, што ЗША несправядлівая дзяржава. У нас бы такое паспрабаваў бы зрабіць :)
8
Юрчелини / Адказаць
14.01.2018 / 09:51
Ооо , война ещё та будет !
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру