14.01.2018 / 09:50

Грошы з'ядае не толькі інфляцыя: у Казахстане мышы пагрызлі наяўныя ў банкамаце ВІДЭА 1

У адным з казахстанскіх банкаў у прыгарадзе Астаны пара мышэй, хаваючыся ад маразоў, што насталі ў Паўночным Казахстане, схаваліся ў цёплым банкамаце, і пачалі рабіць гняздо з наяўных грошай, якія там знаходзіліся.

Падчас кантролю банкамата супрацоўнікі банка адчынілі касету з грашыма і пабачылі там значную колькасць пагрызеных тэнге. Агульная шкода ад грызуноў, падлічаная службаю бяспекі банка, склала каля 600 рублёў у эквіваленце. Хтосьці з прысутных выклаў відэа здарэння ў Youtube.

Прагноз надвор'я для Астаны на сёння абяцае мінус 22 градусы.

0
Мулла Омар / Адказаць
14.01.2018 / 11:06
Зело суровые казахские мышы. "А патом яшчэ заразы выжлукцили бочку газы!"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру