14.01.2018 / 10:39

«Я сышоў на піку, годна»: начальнік ДАІ Брэсцкай вобласці перайшоў працаваць у беларуска-шведскі праект 40

Сяргей Талатай растлумачыў, што рашэнне сысці з органаў у яго выспявала не адзін год.

— Я скарыстаўся сваім законным правам сысці ў адстаўку па дасягненні тэрміну выслугі. Людзей бударажыць стэрэатып, што нібыта з такімі пасадамі сам не сыходзіць, павінны, маўляў, быць нейкія парушэнні. Але я магу адказна заявіць: ніякіх праблем у мяне на працы не было. Славуты дэтэктар я прайшоў, з боку кантралюючых службаў і ўладаў да нас ніякіх прэтэнзій не было - брэсцкая ДАІ на добрым рахунку. І я лічу, гэта майстэрства — сысці на піку, сысці годна. Няўжо абавязкова трэба паўтараць ўчынкі вядомых спартсменаў, баксёраў, якія маглі сысці не пераможанымі, але заставаліся і ў выніку прайгравалі бой?

Сяргей Валер'евіч адзначыў, што працягне працу ў развіцці транспартнай інфраструктуры горада і вобласці.

— Нам выпала вялікае шчасце па рэалізацыі праекту «Symbio Сіці» [праект паляпшэння экалагічнай сітуацыі ў горадзе, які рэалізуецца супольна са Швецыяй]. Я застаюся кіраўніком групы мабільнасці гэтага праекта і буду курыраваць ўсе пытанні, якія тычацца развіцця грамадскага і і асабістага транспарту, роварнага руху ды іншыя моманты.

4
Петрыковец / Адказаць
14.01.2018 / 10:55
"...з боку кантралюючых службаў і ўладаў да нас ніякіх прэтэнзій не было - брэсцкая ДАІ на добрым рахунку." Нядаунi выпадак, калi начальнiк баранавiцкага ДАI п'яны збiу на смерць жанчыну на пешеходным пераходзе - прыгадваць не будзем.
5
Шэрхан / Адказаць
14.01.2018 / 10:59
Вот так эти бездари и работают. Проект он будет курировать...2+2 это 8? Правда...пенмию и зарплпту в кпрман.
1
Guinness / Адказаць
14.01.2018 / 11:42
>Я сышоў на піку

гэта на якой мове - на "міліцэйскай"?
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру