14.01.2018 / 11:06

Пад Жыткавічамі лёдам сарвала «дарогу жыцця» — пантонную пераправу, што замяніла праселы мост 23

Пра гэта паведамілі першымі ў акаўнце ЧП-Гомель

«На Прыпяцкім мосце пантонная пераправа паплыла па цячэнні. З-за патоку лёду не вытрымалі тросы пантоннага моста».

У той момант на мосце нікога — ні аўтамабіляў, ні людзей — не было.

«З-за рэзкага змянення ўмоў надвор'я аказалася сарваным мацаванне моста. Прымаюцца меры па аднаўленні. Плануецца, што пераправа будзе адноўленая на працягу дня», — распавёў БелТА начальнік упраўлення інфармацыі Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

Нагадаем, што 7 снежня стала вядома, што амаль 900-метровы мост цераз Прыпяць трэснуў і прасеў, у выніку рух транспарту і пешаходаў быў спынены. Каб ехаць у аб'езд, трэба было праехаць дадатковыя 250 кіламетраў.

10 снежня вайскоўцы навялі пантонную пераправу, праз якую пусцілі транспарт.

0
Міхась з беларускай вескі / Адказаць
14.01.2018 / 11:34
У сераду як раз пераходзіў па гэтым пантоне, бо калі на аўтобусе накіроўваешся, трэба яго пешшу праходзіць. Дык вось здзівіла, што вада была амаль на ўзроўні пантона гэтага. Няўжо вайскоўцы ці спецыялісты не назіраюць за ім, і што значыць "З-за патоку лёду не вытрымалі тросы пантоннага моста
https://nn.by/?c=ar&i=203156
", а нічога што зараз зіма
https://nn.by/?c=ar&i=203156

1
Первый / Адказаць
14.01.2018 / 12:01
Детский сад... Из-за резкого изменения погодных условий... как можно быть такими тупоголовыми и не сообразить что образуется ледяной затор у понтонного моста... нет слов... тупость и безответственность...
0
Не памяркоуны / Адказаць
14.01.2018 / 12:10
Трэба яшчэ адну, а потым яшчэ i яшчэ.......
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру