14.01.2018 / 11:07

Белгідрамет: у панядзелак маразы ўзмацняцца 2

У Беларусі 15 студзеня прагназуецца да 14 градусаў марозу, на асобных участках дарог галалёдзіца, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Заўтра будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер слабы. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да мінус 8-14 градусаў, у другой палове дня маразы аслабеюць да 4-9 градусаў.

Belta.by

0
Э / Адказаць
14.01.2018 / 11:14
Прадказальнікі надвор'я сёньня на заўтра.
0
Мулла Омар / Адказаць
14.01.2018 / 11:17
Прочитал: маразмы узмацняцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру