14.01.2018 / 15:33

Пуцін параўнаў Леніна ў маўзалеі з мошчамі святых 76

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін параўнаў цела савецкага правадыра Уладзіміра Леніна ў маўзалеі з мошчамі хрысціянскіх святых. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю для фільма «Валаам», урывак якога паказалі на тэлеканале «Расія 1».

Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што стаўленне камуністаў да Леніна вельмі падобна на шанаванне святых. «Паклалі ў маўзалей. Чым гэта адрозніваецца ад мошчаў святых для праваслаўных, ды проста для хрысціян? Калі мне кажуць, што няма, у хрысціянстве няма такой традыцыі, ну як жа няма», — сказаў ён і згадаў Афон.

Па словах прэзідэнта РФ, камуністычная ідэалогія вельмі падобная да хрысціянства: «свабода, роўнасць, братэрства, справядлівасць — гэта ўсё закладзена ў Cвятым пісьме, гэта ўсё там ёсць». «Былі такія зусім жорсткія багаборніцкія гады, калі знішчалі святароў, разбуралі храмы. Але адначасова стваралі новую рэлігію. (…) А кодэкс будаўніка камунізму? Гэта сублімацыя, гэта проста такая прымітыўная вытрымка з Бібліі, нічога новага не прыдумалі», — мяркуе Пуцін.

99
беларус / Адказаць
14.01.2018 / 15:44
камунизм - будучыня чалавецтва.
88
Serg / Адказаць
14.01.2018 / 15:45
Правильно говорит. Идеология в веках неизменна, главное чтобы некоторые не использовали это все в своих целях. Религия христиан учит добру и взаимопомощи, бережному отношению к природе и всему живому. У идеологии должны быть схожие цели, благосостояние людей, но не любой ценой. Жаль что идеология Беларуси не такая.
6
Нонстоп / Адказаць
14.01.2018 / 15:47
Гісторыя - дама з прыколам. Спачатку Ульянаў-Ленін казаў: "рэлігія - опіюм для народу", а потым яго самаго свае ж паплечнікі ператварылі на опіюм. Дарэчы традыцыю маліцца косткам і рэчам "сьвятых" хрысьціяне ўсё ж перанялі ад сваіх продкаў-язычнікаў, нягледзячы на тое што ў першыя стагодзьдзі распаўсюджваньня новай рэлігіі пасьпяхова змагаліся зь гэтымі "перажыткамі мінулага".
Паказаць усе каментары/ 76 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру