14.01.2018 / 18:57

На гатэлі «Trump International» з'явілася вялікая праекцыя слова «sh*thole» ВІДЭА 5

Над уваходам у гатэль «Trump International» з'явілася вялікая светлавая праекцыя слова «sh*thole» (смярдзючая дзірка).

Sh*thole Projection on Trump Hotel #Resist pic.twitter.com/5Y8xH54J5K

— robin bell (@bellvisuals)

Відэа апублікаваў заснавальнік Bell Visuals Робін Бэл, які ўжо неаднаразова крытыкаваў Дональда Трампа шляхам праекцый словаў крытыкі на гэты гатэль.

У мінулую пятніцу падчас сустрэчы з сенатарамі абедзвюх асноўных партый па пытаннях іміграцыі ў ЗША, прэзідэнт назваў Сальвадор, Гаіці і некалькі афрыканскіх краін «смярдзючымі дзіркамі», з якіх не варта прымаць мігрантаў. Нехта з удзельнікаў сустрэчы пераказаў гэтае выказванне прэсе.

Абразлівыя словы асудзілі ў ААН, Афрыканскім саюзе і ва ўрадах шматлікіх краін, назваўшы іх расісцкімі.

Чытайце таксама: New Yorker анансаваў вокладку з «дзіркай» і «прычоскай Трампа»

6
абы што / Адказаць
14.01.2018 / 20:20
Сабакі брэшуць, караван ідзе.
1
Злосны / Адказаць
14.01.2018 / 22:00
Некаторыя кажуць, што ЗША стварылі эмігранты. Гэта так, але ж усе саромеюцца ўдакладніць, якія эмігранты. Дык вось, ЗША стварылі выхадцы з еўрапейскіх краін (пераважна пратэстанцкіх). Усе астатнія эмігранты самі нічога як правіла не стваралі, а карысталіся тым, што стварылі першыя.
2
тутэйшмй / Адказаць
15.01.2018 / 08:24
Злосны, "У мінулую пятніцу падчас сустрэчы з старэйшынамі асноўных плямёнаў па пытаннях іміграцыі ў землі Алгонкінаў, вялікі правадыр назваў Англію і некалькі еўрапейскіх краін «смярдзючымі дзіркамі», з якіх не варта прымаць мігрантаў. Нехта з удзельнікаў сустрэчы пераказаў гэтае выказванне прадстаўнікам ад паў-ваў розных плямён.
"
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру