14.01.2018 / 21:00

У Расіі паліцэйскія паспрабавалі спыніць угоншчыка снежкамі ВІДЭА 5

Паліцэйскія ў расійскім Южна-Сахалінску паспрабавалі спыніць угоншчыка, закідаўшы яму шкло снегам, паведамляе Sakhalin.info.

На кадрах відаць, як на дарогу перад аўтамабілем, які спрабуе сысці ад пагоні, выходзяць два паліцэйскія з вялізнымі снежкамі. Яны кідаюць снега у лабавое шкло машыны, але яна не спыняецца. Пры гэтым угоншчыка пераследуюць некалькі паліцэйскіх аўтамабіляў.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 студзеня. У выніку зламысніка затрымалі, для гэтага прыйшлося ўжыць зброю. Па некаторых звестках, ён быў паранены ў нагу. У машыны ў выніку было пабіта задняе шкло, а кузаў некалькі разоў прастрэлілі.

0
mmm / Адказаць
15.01.2018 / 01:40
Нешта неяк узгадваецца анекдот да рэчы: Сынку, ты калі мядзведзя сустрэнеш у лесе, не бянтэжся - адразу бяры з майткоў лайно, ды кідай у яго. Баця, а што калі калі ў майках не будзе лайна? Не хвалюйся, сынка. Абавязкова будзе!
0
Nex / Адказаць
15.01.2018 / 06:19
Ну прям предновогодняя коммедия))) технологии)))
1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
15.01.2018 / 06:58
Як апазыцыю вiнцiць , дык яны не «лiберальнiчаюць» . Вядома , за рулем жа быу не закатаваны у рузге Гестапе Магнiцкi
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру