14.01.2018 / 22:22

Ярмошына: У канцы 2019 года правядзем выбарчую кампанію 43

Фота Сяргея Гудзіліна

У 2020 годзе ў Беларусі павінны прайсці прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Праводзіць дзве буйныя выбарчыя кампаніі ў адзін год немэтазгодна. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, паведамляе Tut.by.

— Сумясціць дзве выбарчыя кампаніі нашы выбарчыя камісіі, якія складаюцца з прадстаўнікоў грамадскасці, не ў стане, — заявіла Лідзія Ярмошына.

Яна таксама адзначыла, што выбары палітызуюць атмасферу ў краіне, што не ідзе на карысць грамадству.

— Гэта можа дэстабілізаваць абстаноўку палітычную і грамадскую. Таму, я думаю, будуць разводзіць гэтыя выбарчыя кампаніі.

Якія выбары правядуць першымі, а якія — крыху пазней, кіраўнік ЦВК пакуль не ведае. Аднак, па яе словах, ідэальным часам для правядзення адной з выбарчых кампаній стаў бы лістапад 2019 года.

Выбары на найвышэйшую дзяржаўную пасаду ў Беларусі па законе павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года, а выбары ў Палату прадстаўнікоў — не пазней за 10 верасня гэтага ж года.

Пра тое, што якая-небудзь з гэтых выбарчых кампаній можа прайсці раней тэрміну, Лідзія Ярмошына дапускала і раней.

2
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
14.01.2018 / 22:28
Яна яшчэ марыць, што яе разам з яе агра- калгасным шэфам народ будзе цярпець да 2020. .
4
Гарадзенец / Адказаць
14.01.2018 / 22:36
Навошта увесь гэты цырк? I так вядома каго выберуць.
0
Nex / Адказаць
14.01.2018 / 22:48
Да уж блин похоже опять будет дэжавю(((
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру