flickr.com

flickr.com

Амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў, што ён «не расіст». Пра гэта прэзідэнт паведаміў журналістам падчас прэс-канферэнцыі ў горадзе Уэст-Палм-Біч у Фларыдзе, перадае Reuters.

«Я найменшы расіст з усіх, у каго калі-небудзь бралі інтэрв'ю», — дадаў таксама Трамп, заўважыўшы, што «гатовы, здольны і будзе» працягваць праграму абароны дзяцей незаконных мігрантаў у ЗША Deferred Action for Childhood Arrivals (DACA), пра якую раней на сваёй старонцы ў твітары заяўляў, што яна, «магчыма, мёртвая». Гэты праект быў запушчаны ў 2012 годзе папярэднім прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Згодна з ім дзеці незаконных мігрантаў могуць пазбегнуць дэпартацыі і пасля атрымаць дазвол на працу ў Штатах.

Менавіта гэтую праграму Трамп, як паведамлялі раней крыніцы CNN, The Washington Post, CBS і Reuters, абмяркоўваў 9 студзеня на закрытым пасяджэнні членаў адміністрацыі, палаты прадстаўнікоў і сенатараў ад абедзвюх партый у Белым доме, калі вымавіў фразу: «Чаму мы прымаем ўсіх гэтых людзей з смярдзючых дзюрак, якія прыязджаюць сюды?» на думку прысутных, прэзідэнт меў на ўвазе мігрантаў у ЗША з Гаіці, Сальвадора і шэрагу афрыканскіх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?