Музыка55

Уладзімір Пугач з J:Морс паказаў, як выглядае, калі ў яго пытаюцца пра віславухую прынцэсу ФОТЫ

Новая серыя фотапраекта Таццяны Менскай «Лад жыцця». Галоўны герой — Уладзімір Пугач, лідар гурта J:Морс.

Дагэтуль дзіўлюся, як стаў артыстам. Я вельмі непублічны чалавек, сапраўдны інтраверт! З задавальненнем схаваўся б ва ўласным свеце. Але раптам стала цікава пісаць музыку, і я стаў атрымліваць задавальненне ад сцэны, нават стаў часткай таго працэсу, які ўжо не магу і не хачу спыняць. А навошта?

Чытайце таксама: «Валасы чалавека — гэта антэны, якія ўзмацняюць яго ўплыў на іншых» — ФОТАпраект «Лад жыцця» з Алегам Хаменкам

Быць самім сабою — вялікая адвага. Не ведаю, што кажуць пра мяне, не адчуваю да гэтага празмернай цікавасці. І калі б увесь час думаў пра гэта, аналізаваў кожную дэталь сваіх паводзін, дык выглядаў бы прыкладна так:

Талентаў акцёрскіх у сабе не назіраю, што праверана шмат разоў. Мне цяжка раскрывацца для ўсіх з-за сваёй унутранай замкнёнасці. А вось выпадкова зірнуўшы на некаторыя з фота, я амаль пагадзіўся б і нешта сыграць. На сцэне. У кіно. Як выклік сваёй інтравертнасці.

Чытайце таксама: Ігар Варашкевіч у ФОТАпраекце «Лад жыцця»

Страшна, калі раптам няма чым сябе заняць. Мяне гэта ломіць!

Калі я сапраўды злы, у мяне мінімум мімікі на твары, мінімум! Таму часам, каб абараніць сваю асабістую прастору, даводзіцца падключаць больш жывую міміку. Нават каты разумеюць…

Менавіта так выглядаюць людзі, калі ў іх пытаюцца пра віславухую прынцэсу. Толькі так, запомніце! І не пытайцеся больш…

Чытайце таксама: «Мой улюбёны сцэнічны вобраз — спакуснік. Даводзілася і ад мужчын часам уцякаць!» Шмат ФОТА Змітра Вайцюшкевіча

Чалавек знутры бачыць сябе адным, а звонку… Ён не можа ацаніць, як сам выглядае: ён можа апранаць любыя маскі, у залежнасці ад сітуацыі, настрою, атачэння.

Самы галоўны твой інструмент — твая галава! Авалодаць можна любым інструментам, а прыдумаць, што на ім выканаць, — тут без галавы аніяк. Усё ідзе адсюль. Музыка нараджаецца ў галаве.

Калі знаходзішся ў сваім ахоўным перыметры, ахопліваюць цябе творчыя пакуты ці не, — ты проста можаш разняволіцца і замерці ў сваёй цішыні. Люблю гэты амаль медытатыўны стан, калі спыняецца ўсё навокал, і ты на 100% раствараешся ў прасторы, што вакол цябе.

Чытайце таксама: «Часам мне падабаецца нацягваць маску прыдуркаватасці». Шмат ФОТА Аляксандра Кулінковіча

О! Вам жа таксама бывае няёмка за ўласныя думкі? Словы? Учынкі? У такія моманты выглядаеш як шкадлівы кот.

Магу патануць у добрай музыцы…

Лянота — гэта маё ўсё!!!

Дарэчы, найбліжэйшы канцэрт групы «J:Морс» і Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пройдзе 14 лютага ў Prime Hall, музыканты адыграюць адмысловую версію праграмы «Беларускае золата», прымеркаваную да Дня закаханых.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый8

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Усе навіны →
Усе навіны

Coca-Cola пад ціскам Трампа мяняе рэцэпт папулярных напояў2

Старшынёй фэдэрацыі футболу абралі Яўгена Булойчыка1

Марыя Шарапава прадае асабняк у Лос-Анджэлесе за $25 мільёнаў ФОТЫ

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?10

Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага2

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін8

Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы4

Найлепшыя серыялы года: спіс усіх намінантаў на прэмію «Эмі»1

У Індыі знайшлі расіянку, якая разам з дзецьмі жыла ў пячоры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый8

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць