15.01.2018 / 18:38

На прыём да Лукашэнкі выпісалі з Масквы Лепса, Баскава і Наташу Каралёву — шмат ФОТА абноўлена 83

12 студзеня Аляксандр Лукашэнка праводзіў прыём у нацыянальным цэнтры «БелЭкспа». На ім ён выступіў з традыцыйнай прамовай.

«Жыццё ў нас не прыўкраснае і нават не добрае. Пакуль мы жывем цярпіма», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Лукашэнка ўзнагародзіў дзеячаў культуры і мастацтва, журналістаў. Напрыклад, Аляксандр Саладуха атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі.

Увогуле, на прыёме хапала вядомых імёнаў. Прысутнічалі Анатоль Ярмоленка і Ядзвіга Паплаўская, спявачка Алена Ланская, былы хакеіст Яраслаў Чупрыс. 

Алена Ланская, Ядзвіга Паплаўская, Таісія Павалій, Анатоль Ярмоленка

Алена Ланская

Яраслаў Чупрыс

Не абышлося і без сталых наведніц лукашэнкаўскіх мерапрыемстваў. Былі і Ксенія Санковіч, і Дар'я Шманай.

Першая справа — Ксенія Санковіч, другая — Дар'я Шманай

Пасля адбыўся канцэрт зорак беларускай, расійскай і ўкраінскай эстрады. У канцэрце ўдзельнічалі Грыгорый Лепс, Наташа Каралёва, Таісія Павалій, Мікалай Баскаў (які прыехаў у Мінск разам з Вікторыяй Лапыровай, былой жонкай расійскага футбаліста Фёдара Смолава). Выступаў беларускі гурт «Дразды».

Выступ Грыгорыя Лепса

 

Ксенія Санковіч і Наташа Каралёва

 

Вікторыя Лапырова (з кветкамі) і Мікалай Баскаў

Таісія Павалій (у цэнтры)

Гурт «Дразды»

УШ

3
наблюдение / Адказаць
15.01.2018 / 13:40
Колька (Басков) не вылазит из российских гей-скандалов. Это уже полноценный клон Бори Моисеева, вышедшего в тираж. И оба они отметились и продолжают отмечаться у владельца Дроздов. 
0
хамер / Адказаць
15.01.2018 / 13:40
За чый кошт гуляе наменклатура ? Добрыя людзі далі ?
0
Сымон / Адказаць
15.01.2018 / 13:41
Лепш бы нічога не праводзілі і дзецям хворым аддалі б гэтыя грошы. Можа каму б сапраўды жыццё ўратавала...
Паказаць усе каментары/ 83 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру