15.01.2018 / 16:21

«Шукаем бацькоў, якія б хацелі аддаць дзіця ў беларускамоўны клас у раёне Брылевічаў, Малінаўкі, Паўднёвага Захаду» 5

Шукаем бацькоў, якія б хацелі ці падумваюць, як і мы, аддаць у 2018/2019 навучальным годзе дзіця ў беларускамоўны ПЯТЫ клас у гімназіі або сярэдняй школе ў раёне Брылевічаў, Малінаўкі, Паўднёвага Захаду.

На сёння адзіная школа з беларускамоўным навучаннем у Маскоўскім раёне — СШ №60, якая размяшчаецца ў вельмі нязручным куце «Розачкі» (вулiца Карла Лiбкнехта, 8).

У нас яшчэ ёсць час сабраць заявы і звярнуцца ў РАНА Маскоўскага раёна. Толькі хтосьці гэтым павінен заняцца. Прашу пашырыць гэтую інфу сярод вашых сваякоў, сяброў і знаёмых, якім можа быць цікавай гэтая ініцыятыва.

Прашу ліставаць на belreporter@gmail.com.

Загадзя дзякуй за садзейнічанне і дапамогу!!!

0
Мік-цвік / Ответить
15.01.2018 / 18:22
Наша Ніва малайцом-і тут садзейнічае ў справе падтрымкі адукацыі на роднай мове!
11
Ляксандра / Ответить
15.01.2018 / 19:56
"Падумваць" отдать-ещё не значит желать отдать.А здесь уже на обман властей идти собираются,трансформируя просто "думки" (списки же приложаться) в обязательные требования для выполнения чьего-то пожелания.
0
Andrus / Ответить
15.01.2018 / 21:58
Ляксандра, улада для народа, цi не так? I я маю права падумваць, у Вас запытвацца на гэтае права не стану. За 24 гады, бачу, забылiся,  хто у' каго слуга. Нагадаю.Чытайце Канстытуцыю Беларусi, артыкул 1.
Показать все комментарии/ 5 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера