15.01.2018 / 18:13

У Бельгіі прапанавалі выкарыстоўваць целы памерлых людзей для вырабу кампосту  56

Сябры партыі «зялёных» Ecolo ў складзе адміністрацыйнае рады бельгійскага горада Монс прапанавалі пускаць на кампост прах памерлых жыхароў.

Бельгія. Фота: Fotolia / Jenifoto

Адпаведную прапанову экалагісты унясуць на разгляд гарадской адміністрацыі ў панядзелак увечары, паведаміла тэлерадыёкампанія RTBF.

Яна прыводзіць дадзеныя даследаванняў, згодна з якімі за год цела памерлага чалавека трансфармуецца ў экалагічна чысты кампост.

«Зялёныя» хочуць, каб Монс стаў горадам рэалізацыі пілотнага праекта па выкарыстанні чалавечага перагною пры азеляненні аднаго з паркаў. Яны таксама дапусцілі, што кампост змогуць атрымліваць і звычайныя грамадзяне «для яго выкарыстання на прыватных падворках пры высаджванні расліны ці дрэва ў памяць аб памерлым».

Пра тое, як прапануецца атрымліваць перагной з чалавечага праху, не паведамляецца.

nn.by

35
Iмбрык / Адказаць
15.01.2018 / 18:18
Дзiкунства!
23
Добры Дзень / Адказаць
15.01.2018 / 18:22
Прывет ад Гітлера!
2
P.S.KOLTSOV / Адказаць
15.01.2018 / 18:32
Что вы пишите,не подкидывайте идею нашим чиновникам.Вон,наши внутренние органы,по умолчанию и так принадлежат государству.
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру