Сёння вечарам рука трохгадовага дзіцяці захрасла пад гумовай накладкай поручня эскалатара ў ГРЦ «Галілеа». Каб вызваліць дзіця спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, распавялі ў МНС.

Паведамленне выратавальнікам ад маці хлопчыка паступіла ў 17.05. Пальцы захраслі пад гумовай накладкай поручня эскалатара. На месца выехалі медыкі і работнікі МНС.

«Устаноўлена, што 3-х гадовы хлопчык па неасцярожнасці засунуў пальцы правай рукі пад гумовую накладку поручня эскалатара і не змог самастойна іх дастаць. Работнікамі МНС, каб дастаць пальцы дзіцяці, быў уключаны зваротны ход эскалатара», - распавяла Tut.by афіцыйны прадстаўнік МНС па Мінску Вольга Мельчанка.

Медыкі абследавалі хлопчыка і з падазрэннем на пералом пальцаў правай рукі шпіталізавалі яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0