15.01.2018 / 20:28

Памерла вакалістка The Cranberries Далорэс О'Рыардан 22

rte.ie

Далорэс О'Рыардан, вакалістка рок-гурта The Cranberries, памерла ва ўзросце 46 гадоў, паведамляе ірландская тэлерадыёкампанія RTE. У момант смерці яна знаходзілася ў Лондане. 

Вядома, што яе цела знайшлі ў нумары лонданскага гатэля. Як паведамляецца ў афіцыйнай заяве прадстаўнікоў спявачкі, яна знаходзілася ў Лондане на сесіі гуказапісу.

«Яе родныя здзіўлены раптоўнай весткай і патрабуюць не ўмешвацца ў сямейныя справы ў гэты складаны час», - гаворыцца ў заяве.

Далорэс О'Рыардан атрымала сусветную вядомасць як салістка групы Cranberries. У 1994 годзе яна выканала адну з самых вядомых кампазіцый калектыву пад назвай Zombie, якая хутка заняла першыя месцы ў нацыянальных музычных чартах Аўстраліі, Францыі, Германіі, Бельгіі і іншых краін.

У 2003 годзе О'Рыардан пачала сольную кар'еру. У прыватнасці, яна запісала песні для саўндтрэку да фільма Мэла Гібсана «Страсці Хрыстовы».

У 2017 годзе Cranberries абвясцілі пра пачатак сусветнага турнэ, якое павінна было ахапіць, у тым ліку, Брытанію і ЗША.

Аднак у маі мінулага года ў разгар тура па Еўропе група была вымушаная адмяніць пакінутыя канцэрты з-за праблем са здароўем у О'Рыардан. На сайце гурту паведамлялася, што ў спявачкі праблемы са спінай.

1
Химик / Адказаць
15.01.2018 / 20:41
R.I.P.
0
Между протчым / Адказаць
15.01.2018 / 20:43
Музыка майго дзяцінства... :'( Няхай адпачывае ў супакоі вечным.
0
Хемуль / Адказаць
15.01.2018 / 20:45
Zoooombie!!!!!!!!!Zoooombie!!!!!!!Zoooombie!!!!!!

очень жаль!
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру