15.01.2018 / 21:06

Для старшакласнікаў створаць факультатыў па фінансавай пісьменнасці 13

Праграма факультатыўных заняткаў па асновах фінансавай пісьменнасці для навучэнцаў 8-9 класаў зацверджаная Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, паведамляе fingramota.by.

Вучэбная праграма накіраваная на павышэнне ведаў школьнікаў (8-9 класаў). У яе ўключаныя такія асноўныя напрамкі фінансавай пісьменнасці, як даходы і выдаткі; фінансавае планаванне і бюджэт; асабістыя зберажэнні; крэдытаванне; інвеставанне; страхаванне; рызыкі і фінансавая бяспека; асновы фінансавай матэматыкі.

8 клас (35 гадзін):

Тэма 1. Сямейны (асабісты) бюджэт
Тэма 2. Уласнасць і зберажэнні
Тэма 3. Пазыкі
Тэма 4. Прафесіі ў фінансавай сферы

9 клас (35 гадзін):

Тэма 1. Грошы і грашовы абарот
Тэма 2. Лічбавы банкінг
Тэма 3. Інвестыцыі
Тэма 4. Падаткі і зборы

На вывучэнне вучэбнага матэрыялу праграмы адводзіцца 1 акадэмічная гадзіна ў тыдзень, што ў суме дае 35 акадэмічных гадзін у год. Праграма апублікаваная на адукацыйным партале Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

0
Барсик / Адказаць
15.01.2018 / 21:36
Направление верное. А еще необходимо вводить предмет "юридическая грамотность", где нужно рассказать старшеклассникам о Конституции, правах человека, трудовом кодексе и других юридических аспектах, которые в США даже знают младшеклассники
2
дамахазяйка / Адказаць
15.01.2018 / 21:49
"Фінансавая пісьменнасць" -- гэта непісьменна. Дзяцям, я так разумею, збіраюцца даць асновы фінансавай граматнасці. Дык так і напішыце! Бо пісьменныя яны ад таго часу, як навучыліся пісаць.
3
Рокки / Адказаць
15.01.2018 / 22:09
Это банки готовят себе клиентуру, окучивают с уже детства.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру