Фота Сяргея Гудзіліна

З раніцы ў Мінску мінус 13. Удзень абяцаюць халоднае і ветранае надвор'е, а дыскамфорту дадасць парывісты вецер.

Сярод дня тэмпература павысіцца да мінус 4—6, да вечара апусціцца да мінус 8.

Разам з тым сёння па захадзе краіны, а ў сераду ноччу і раніцай у многіх краінах чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У сераду цягам сутак на большай частцы тэрыторыі краіны — завіруха. У Мінску ў сераду ноччу і раніцай парывы ветру будуць дасягаць 18 м/с, удзень — 14 м/с, а ў дзень 17 студзеня завіруха.

Улічвайце гэтыя фактары, выходзячы з дома і адпраўляючыся на працу, або дзяцей у школу ці садок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0