16.01.2018 / 12:38

Мінскія выратавальнікі дасталі ката з-пад кіёска — той уцёк, бо не хацеў ехаць у ветклініку 11

Мінскія выратавальнікі дапамаглі дастаць з-пад кіёска спалоханага ката, паведаміла карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.

Кур'ёзны выпадак адбыўся сёння раніцай ля прыпынку на вул. Маякоўскага. «Гаспадыня везла ката ў ветэрынарную клініку, той спалохаўся і ўцёк пад кіёск « Белсаюздруку», дзе засеў. Жанчына выклікала ратавальнікаў. Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага інструмента паднялі кіёск, дасталі жывёлу і перадалі гаспадыні», — распавяла Вольга Мельчанка.

Як адзначаюць у МНС, падобныя здарэнні не ўваходзяць у кампетэнцыю ратавальнікаў і кожная падобная сітуацыя разглядаецца індывідуальна. Аднак пры наяўнасці магчымасці ратавальнікі адгукаюцца на такія выпадкі.

1
выаыва / Адказаць
16.01.2018 / 12:57
гэта кот сказаў, што не хацеў ехаць?
2
хамер / Адказаць
16.01.2018 / 13:06
Спужаўся за свае бубянцы.
2
V. / Адказаць
16.01.2018 / 13:19
Кожны раз дзякуй вялiкi МНС за падобную дапамогу, але патрэбна служба, у кампетэнцыю якой  якраз i ўваходзiлi б розныя нетыповыя здарэннi, якiя заўсёды будуць у жыццi. Цi МНС афiцыйна пашырыць новым дэпартаментам.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру