16.01.2018 / 15:26

Заўтра ў музеях Мінска дазволяць легальна «запіліць» сэлфі з экспанатамі 2

17 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі і музеі Азгура пройдзе Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Яшчэ ў 2014 годзе інтэрнэт-карыстальнікам прапанавалі зладзіць своеасаблівы флэшмоб, выклаўшы ў сацсетку свае фатаграфіі на фоне музейных экспанатаў. У 2018 годзе сэлфі — гэта ўжо новы асветніцкі фармат, які прыцягвае ў музей новую аўдыторыю. 

У Нацыянальным мастацкім музеі падрыхтавалі інтэрактыўныя фотозоны, квэст па экспазіцыі, а таксама музычную джазавую праграму (яна пачнецца а 19-й). 17 студзеня Мастацкі расчыніць свае дзверы ў 13.00 і будзе прымаць гасцей да 21:00. Музейнікі заклікаюць дзяліцца здымкамі з хэштэгам # MuseumSelfie2018 #artmuseumby, але нагадваюць: усё экспанаты павінны застацца цэлымі і некранутымі!

У гэтым годзе ў музеі-майстэрні Заіра Азгура акцыя да Міжнароднага дня музейнага сэлфі праводзіцца ў рамках спецпраекта «Майстар і час», прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння скульптара. Умова такая ж: пакідайце ў сацыяльных сетках сэлфі з хэштэгам #MuseumSelfie, #MuseumSelfie2018 і #azgurmuseum. Адзіная просьба: пры фатаграфаванні са скульптурай адключыць успышку. Уваход вольны.

0
Аматар портэра / Адказаць
16.01.2018 / 17:55
Што такое хэштэг?
0
Казік / Адказаць
17.01.2018 / 11:08
Ну і навошта было гэта прапаноўваць?  Жылі ж добра і без фотак у музеях і бібліятэках.Ізноў гэныя амерыканцы гадзяць..
0
Казік / Адказаць
17.01.2018 / 11:10
Ну добра, прапанавалі ўжо..  Але хай тады наведнікі плоцяць па рублю за кожны фотаздымак.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру