16.01.2018 / 15:55

Ядвігу Паплаўскую збіла машына 32

Народная артыстка пераходзіла асветленую вуліцу па пешаходным пераходзе.

Надзвычайнае здарэнне адбылося каля 10-й вечара 15 студзеня. Ядвіга Канстанцінаўна пераходзіла асветленую вуліцу Філімонава па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, піша kp.by.

— Гэта адбылося на пераходзе каля прыпынку «Парнікова-цяплічны камбінат». Я заўсёды яго пераходжу, з асцярогай гледзячы на дарогу, бо няма святлафора. Ёсць «зебра» і знак «пешаходны пераход». Але, на жаль, я даўно пераканалася, што многія кіроўцы на гэта не рэагуюць… — распавяла «Камсамолцы» Ядвіга Паплаўская.

Цяпер яна знаходзіцца ў лякарні са складаным пераломам нагі.

— Дзве машыны стаялі і чакалі, калі я перайду, а трэцяя не спынілася і збіла мяне… Адзіным суцяшэннем у маёй сітуацыі ў сувязі з пераломам нагі было б убачыць на гэтым пераходзе святлафор, які б прынёс карысць і спакой як кіроўцам, так і пешаходам. Бо так зручна пераходзіць дарогу на зялёны сігнал святлафора, а не бегаць на «зебры» наперад-назад, выглядаючы, ці не нясецца хто-небудзь на цябе. Аднойчы я стала на праезную частку вось на такім пераходзе, гадаючы: спыніцца хто-небудзь ці не? Ніхто нават не прытармазіў!

— Ядвіга Канстанцінаўна, а як пасля павёў сябе той кіроўца? Што з ім?

— Гэта яго памылка, цяпер з ім разбіраецца ДАІ, далей будзе бачна. Самае галоўнае — я нічога не парушала, дарога была асветленай, дзве машыны спыніліся. Пасля таго, што здарылася, я была ў стане шоку, таму хачу падзякаваць тым людзям, якія аператыўна адрэагавалі і выклікалі машыну хуткай дапамогі і ДАІ.

15
журавинка / Адказаць
16.01.2018 / 16:04
 Скорейшего выздоровления Ядвиге . Скоро годовщина смерти Александра . Это знак свыше .
86
xxx / Адказаць
16.01.2018 / 16:11
- Гэта яго памылка

Пешеход обязан:
17.2. переходить (пересекать) проезжую часть дороги по подземному, надземному пешеходным переходам, а при их отсутствии, убедившись, что выход на проезжую часть дороги безопасен, — по наземному пешеходному переходу (при отсутствии наземного пешеходного перехода — на перекрестке по линии тротуаров или обочин);
------
Оба виноваты. Один не убедился, другой не пропустил.
11
МатрУна / Адказаць
16.01.2018 / 16:17
ну то галоуны баль  у Лукашэнки адгуляла  Ядзя , то и нага пакуль не патрэбна . А пакуль да новага балю , то усё зарасце , дасць Бог . Няхай папрауляецца !
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру