16.01.2018 / 16:08

Памёр акцёр Пятро Юрчанкоў-малодшы. Яму быў 41 год 8

Беларускі акцёр, вядучы майстар сцэны Пётр Юрчанкоў на 42-м годзе пайшоў з жыцця, паведамілі БЕЛТА ў Тэатры-студыі кінаакцёра.

«Пётр Юрчанкоў працаваў у Тэатры-студыі кінаакцёра з 2001 года. Ён быў акцёрам дзіўнага таленту, які здольны быў сканцэнтраваць у сваіх ролях такое найскладанае і жаданае для мастацтва паняцце, як «вобраз нашага сучасніка», — адзначылі ў тэатры.

Пятро Юрчанкоў-малодшы — з акцёрскай сям'і. Яго бацька — заслужаны артыст Беларусі Пётр Юрчанкоў працаваў у Тэатры-студыі кінаакцёра.

Юрчанкоў-малодшы зняўся ў фільмах «Павадыр», «Без сына не прыходзь», «Нецярпенне душы», «Апошняя роля», «Сляды на вадзе».

Акрамя Тэатра-студыі кінаакцёра, Пятро Юрчанкоў працаваў у Купалаўскім тэатры.

1
МатрУна / Адказаць
16.01.2018 / 16:18
малады и прыгожы .... шкада ...надта малады ....
0
ten / Адказаць
16.01.2018 / 16:30
Он же чуть не погиб в 2003 году, но тогда выжил. Была даже новость: Молодой белорусский актер Петр Юрченков-младший в конце прошлой недели упал с восьмого этажа и был доставлен во 2-ю городскую больницу.
Может последствия того падения?

R.I.P.
0
Кася / Адказаць
16.01.2018 / 19:04
Шкада,вельмі шкада.Малады,таленавіты. Бацька таксама рана пайшоў,мог яшчэ многа чаго сыграць.Хай спачываюць на нябёсах,а наша любоў будзе з імі.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру