16.01.2018 / 17:19

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны 7

Падчас Сёмага з’езда беларусаў свету, які праводзіла Згуртаванне «Бацькаўшчына» ў Мінску ў ліпені 2017 года, з ініцыятывы сяброў Калінінградскага таварыства беларускай культуры і яго старшыні Ігара Шаховіча быў прыняты зварот да мэра Калінінграда Аляксандра Ярашука аб наданні імя Францыска Скарыны адной з вуліц горада ў гонар пяцісотгадовага юбілею ўсходнеславянскага друку.

Ідэя распачаць у Калінінградзе ўшанаванне персонаў беларускага паходжання з Францыска Скарыны выглядае слушнай — у 1530 годзе на запрашэнне герцага Прусіі Альбрэхта Брандэнбурга Скарына працаваў у Кёнігсбергу.

На пасяджэнні тапанімічнай камісіі ў Калінінградзе, якое адбылося ў снежні 2017 года, зварот дэлегатаў Сёмага з’езда беларусаў свету быў разгледжаны. І згуртаванне «Бацькаўшчына» атрымала адказ, у якім паведамляецца, што пасля абмеркавання сябры камісіі прыйшлі да высновы, што з мэтай умацавання культурных і эканамічых сувязяў Беларусі і Калінінградскай вобласці варта надаць у 2018 годзе імя Францыска Скарыны вуліцы ў жылым квартале, які зараз будуецца (раён вуліц Пархоменка і Левітана).

Выснова тапанімічнай камісіі накіраваная да разгляду і зацвярджэння ў гарадскі Савет дэпутатаў Калінінграда. Беларусы ў Калінінградзе спадзяюцца, што гарсавет ухваліць такі падыход і ў хуткім часе вуліца імя Францыска Скарыны з’явіцца ў горадзе.

0
Алесь Пушкін / Адказаць
16.01.2018 / 17:31
Віншую, Ігар Шаховіч!!!! Рады, што твае высілкі плённыя!!
1
Э / Адказаць
16.01.2018 / 18:00
Расея ўжо з тнп зьдекуецца)))
1
NavuchencaBK / Адказаць
16.01.2018 / 18:14
Аднога дырэктара гімназіі тамааэка ўжо прыцягнулі да крымінальнае адказнасьці за арганізацыю фальулёрнага сьвята з летувікімі каранямі, якія тамака насамрэч маюць быць, з фармуліроўкай "навязваньне варожае культуры". Беларусы пакуль трымаюцца асобна? Але іх ўжо назвалі афшорам...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру