16.01.2018 / 20:25

На Алімпіядзе ў Пхёнчхане будуць спаборнічаць 29 беларусаў у 6 відах спорту 1

У XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане выступяць 29 беларускіх атлетаў у шасці відах спорту, паведамляе Нацыянальны Алімпійскі Камітэт Беларусі.

Мы ўбачым барацьбу беларусаў за медалі ў біятлоне, гарналыжным спорце, канькабежным спорце, лыжных гонках, фрыстайле і шорт-трэку.

На сённяшні дзень афіцыйна пацверджаныя ліцэнзіі (квоты) на Алімпійскія гульні ў біятлоне, канькабежным спорце, шорт-трэку. Ва ўсіх астатніх відах спорту ліцэнзіі з'яўляюцца прамежкавымі. Канчатковая колькасць ліцэнзій на зімовыя Алімпійскія гульні стане вядомая ў канцы студзеня.

Склад беларускіх удзельнікаў Гульняў па фрыстайле і лыжных гонках вызначыцца пасля 23 студзеня па выніках удзелу ў міжнародных спаборніцтвах паводле рэйтынгу.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць з 9 па 25 лютага.

0
хакеист1 / Адказаць
17.01.2018 / 22:27
не буде медалей,жестачайша накажем!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру