17.01.2018 / 00:19

Пасля «Пагоні» ў выкананні Яна Жанчака ўся філармонія апладзіравала стоячы ВІДЭА 70

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі 12 студзеня адбыўся канцэрт да дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

Песенны цыкл «Вянок» прагучаў у Мінску ўпершыню з 1991 года. Зала была перапоўненая.

Шлягеры «Песняроў» выконваў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І.Жыновіча. Дырыжор — Аляксандр Крамко, салісты — Ян Жанчак, Вячаслаў Ісачанка і Андрэй Коласаў.

Сканчваўся канцэрт легендарнай «Пагоняй». Пасля яе выканання Янам Жанчакам зала апладзіравала стоячы.

А пасля ўсе тры салісты выйшлі з «Пагоняй» на біс пад воклічы «Жыве Беларусь!»

Прысутны

0
Жыве! / Адказаць
16.01.2018 / 23:29
Браво!
2
Васіль Астрэйка / Адказаць
16.01.2018 / 23:34
Уставаць трэба, калі Пагоню выконваюць!
2
Forrest Gump / Адказаць
16.01.2018 / 23:39
ВЫДАТНА! АДМЕТНА! ВЫБITНА! Прыемныя зрухi адбываюцца. Яшчэ б яны выйшлi за межы культурных крапак.... дый пачалiся y правiнцыi, бо БЕЛАРУСЬ - гэта не толькi Мiнск i Дразды з Навiнкамi...
Паказаць усе каментары/ 70 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру