JOSTEIN MAGNUSSEN, VG
Васьміразовы алімпійскі чэмпіён, шасціразовы ўладальнік Кубка свету і 20-кратны чэмпіён свету Уле-Эйнар Б'ёрндален, які не прабіўся ў склад зборнай Нарвегіі па біятлоне на Алімпіяду-2018 у Пхенчхане, усё-такі можа атрымаць права адправіцца на свае сёмыя Гульні ў кар'еры, паведамляе Tut.by.
Як зазначае NRK, Міжнародны алімпійскі камітэт разглядае магчымасць прадастаўлення персанальнай квоты Уле-Эйнар Б'ёрндалену для ўдзелу ў Алімпіядзе 2018.
Самы тытулаваны спартсмен у гісторыі зімовых Гульняў можа атрымаць спецыяльнае запрашэнне па аналогіі з практыкай, распаўсюджанай у тэнісе, калі знакамітыя атлеты атрымліваюць Wild card на прэстыжныя турніры, калі не праходзяць на спаборніцтвы па рэйтынгу.