17.01.2018 / 09:23

Па ўладальніках прылад Apple нанеслі двайны ўдар 1

Уладальнікі прылад Apple падвергліся новай фішынгавай атацы. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі ESET, які паступіў у lenta.ru.

Спецыялісты патлумачылі, што ў нападах актыўна выкарыстоўваецца метад з двайным рассыланнем для крадзяжу персанальных дадзеных. Спачатку карыстальнік атрымлівае фальшывы ліст з абвесткай аб куплі ў App Store, якую не рабіў.

У лісце прапаноўваецца адкрыць укладзены файл з «квітанцыяй», які вядзе на падстаўны сайт. Пасля ўводу Apple ID і пароля фальшывы рэсурс патрабуе абнавіць банкаўскія дадзеныя, што прыводзіць да іх наступнага крадзяжу.

Незалежна ад таго, ці ўказаў карыстальнік рэквізіты, ён атрымлівае яшчэ адзін фішынгавы ліст ад імя службы тэхпадтрымкі, у якім яго просяць увесці персанальныя дадзеныя яшчэ раз.

ESET рэкамендуе звяртаць увагу на паведамленні, якія прыходзяць з падазроных адрасоў, што ўтрымліваюць неперсаналізаваны зварот «Дарагі кліент» і дзіўныя ўкладанні.

0
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
17.01.2018 / 11:34
Хм, я ўжо быў напружыўся, а тут звычайная сац інжэнерыя. Ну такія метады ўжо напэўна нават на дзецях не працуюць. Хаця, я б увёў у школах урок кібербяспекі, ну так, самыя асновы хаця б патлумачыць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру