Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц выступіў за паэтапную адмену санкцый, уведзеных у дачыненні да Расіі, перадае Frankfurter Allgemeine Zeitung.

«ЕС павінен настойваць на прагрэсе ва ўкраінскім канфлікце, у рэалізацыі мінскіх пагадненняў. У выпадку прагрэсу пажадана адмяняць санкцыі крок за крокам, каб стварыць стымулы для далейшага прагрэсу, пра якія казаў у свой час прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер», - сказаў Курц.

Ён таксама падкрэсліў, што лічыць мір у Еўропе магчымым толькі з Расіяй у якасці партнёра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0