Грамадства1313

Актывіст стварыў сайт, які дапамагае сачыць за выкананнем абяцанняў чыноўнікаў

Браславец Павел Савіцкі, які цяпер жыве ў Мінску, распрацаваў сайт promise.by. З яго дапамогай кожны беларус можа паглядзець, ці сапраўды ў 2018 годзе больш не падаражаюць камунальныя паслугі, ці дабудуюць, нарэшце, цэнтр мастацкай гімнастыкі і гэтак далей.

На сайце выразна бачна, якія абяцанні знаходзяцца ў працэсе выканання, а якія так і засталіся словамі. Дарэчы, кантраляваць можна не толькі чыноўнікаў, але і іншых медыйных асоб: напрыклад, Вікторыя Азаранка збіралася выступіць на турніры ў Брысбэне, але гэтага не адбылося.

«Я даўно пачаў звяртаць увагу на тое, што практычна ўсе навіны ў нас тычацца будучыні. Пераглядзіце выпускі на дзяржаўным тэлебачанні — і вы самі гэта лёгка заўважыце. Усе абяцанні, якія агучваюцца з экрана тэлевізара, разлічаныя на тое, што праз пэўны час пра іх амаль забудуцца. Акрамя таго, дзе ж знайсці шмат нагод для радасці, як не ў будучыні Беларусі? Карацей, мяне ўся гэта сітуацыя вельмі раздражняла і падумалася: «Крута, калі б у Беларусі быў такі праект, які дапамагаў бы прасачыць за выкананнем кожнага такога абяцання». Але паколькі мая профільная адукацыя не была звязаная з праграмаваннем (я скончыў будфак БНТУ), я нейкі час спадзяваўся, што хто-небудзь іншы зоймецца такой ідэяй. Але гэтага не адбылося, таму я пачаў вывучаць праграмаванне самастойна», — расказвае пра працу над сваім праектам Павел.

Павел Савіцкі.

Сайт толькі пачаў функцыянаванне і на дадзены момант змяшчае 60 разнастайных абяцанняў, якія Павел самастойна знайшоў у архівах розных інфармацыйных крыніц. Але ён хоча, каб кожны беларус дадаваў такія тэмы самастойна. У будучыні Павел плануе дадаць на сайт магчымасці праглядаць абяцанні па тэмах (спорт, эканоміка, ЖКГ і іншыя), а таксама фільтраваць іх па рэгіёнах, бо мінчука цікавіць адно, а жыхара Магілёва — зусім іншае.

«Мая галоўная мэта — каб беларусы даведаліся пра людзей, якія кіруюць краінай, пра іх словы і тое, ці могуць яны іх стрымаць. Я амаль упэўнены, што толькі рэдкі наведвальнік сайта будзе ў тэме хаця б паловы прозвішч гэтых персон. У нас усе ведаюць толькі адно прозвішча: ён ва ўсім і вінаваты і ён — герой усіх падзей. Хочацца пашырыць кругагляд насельніцтва, наколькі гэта магчыма», — тлумачыць матывацыю хлопец.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар6

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно5

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць