Гандлёвыя палаткі і павільёны могуць знікнуць з набярэжнай Свіслачы на тэрыторыі парку Горкага, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» генеральны дырэктар УП «Мінскзялёнбуд» Ігар Кушнярэвіч.

— Распрацавана канцэпцыя развіцця тэрыторыі парку, якая прадугледжвае змены для аб'ектаў гандлю, якія знаходзяцца на набярэжнай. Тым рознатыповым палаткам, павільёнам, якія цяпер знаходзяцца на набярэжнай, нададзім цывілізаваны выгляд, стылізуем іх і размесцім крыху вышэй у парку. Саму ж набярэжную плануецца ачысціць ад гандлёвых месцаў, — сказаў І. Кушнярэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0