Упаўнаважаная па правах дзіцяці ў Пермскім краі Святлана Дзянісава паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку пра тое, што настаўніца пермскай школы №127, дзе падлеткі зладзілі панажоўшчыну, атрымала 17 раненняў.

«Настаўнік 4 «Б» класа Шагуліна Наталля Васільеўна — герой! Яна атрымала 17 нажавых раненняў, ратуючы дзяцей. Сёння, ачуняўшы, яна спытала: «Як дзеці?» — напісала амбудсмэн.

Па словах Дзянісавай, стан настаўніцы застаецца вельмі цяжкім. «Пажадаем усе разам ёй выздараўлення», — дадала яна.

Раніцай 15 студзеня ў школе №127 ў Пермі двое падлеткаў учынілі напад з нажамі. Адзін з іх з'яўляецца дзейным вучнем гэтай школы, другі — былым. У выніку інцыдэнту пацярпелі 15 чалавек, сярод іх 14 дзяцей і настаўніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?