Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі адмяніў заняткі да вясны. Прычына — адсутнасць сродкаў для аплаты за цяпло і электраэнергію.

Пра гэта УНІАН паведаміў эксперт па энергетыцы Андрэй Герус.

«Фармальна — гэта называецца «дыстанцыйнае навучанне». Але ўсе разумеюць, што ні методыкі дыстанцыйнага навучання, ні кваліфікацыі для дыстанцыйнага навучання ў нас няма. Ну чытайце кнігі, рашайце задачы. У студэнтаў свае планы: крыху адпачыць, трохі падзарабіць», — сказаў Герус.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў студэнт універсітэта. Паводле яго слоў, іх перавялі ў рэжым дыстанцыйнага навучання, але да гэтага часу яны не атрымалі рэкамендацый і настаўленняў ад выкладчыкаў.

Раней паведамлялася пра адмену заняткаў у адэскіх ВНУ праз адсутнасць ацяплення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0