Кітайская правінцыя Унутраная Манголія прызнала, што паказчыкі яе прамысловай вытворчасці за 2016 год былі завышаныя на 40%, а сума сабраных падаткаў — на 26%. Раней з аналагічнымі прызнаннямі выступілі горад Цяньцзінь, там паказчыкі былі завышаныя на траціну. Правінцыя Ляанін прызнала, што завышала лічбы ад 2010 да 2014 года.

Пра гэтыя факты паведамляе галоўная газета Кампартыі Кітая «Жэньмінь жыбаа».

Для чаго трэба завышаць паказчыкі? Рэч у тым, што Кітай застаецца камуністычнай сістэмай, і шанцы кіраўнікоў партыйных камітэтаў на павышэнне ў кар'ернай лесвіцы залежаць ад таго, якія паказчыкі росту даюць іх гарады і правінцыі.

Хваля «самакрытыкі» ўпісваецца ў новую стратэгію, абвешчаную кіраўніцтвам Кітая. У кастрычніку на новым з'ездзе Кампартыі кіраўнік КПК Сі Цзіньпін абвесціў «новую эру», калі якасць будзе ставіцца паперад колькасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?