17.01.2018 / 12:08

Літоўскія біскупы дазволілі 16 лютага, у дзень 100-годдзя незалежнасці, не трымаць пост 7

Літоўская Канферэнцыя біскупаў абвясціла, што вызваляе вернікаў ад неабходнасці пасціцца ў першую пятніцу Вялікага дзень посту — 16 лютага, піша Delfi.lt

Ва ўсе пятніцы Вялікага посту католікі абавязаны ўстрымлівацца ад мясных страў. Аднак у гэтым годзе першая пятніца Вялікага посту выпадае на 16 лютага, а гэта 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці Літвы.

«Гэтая дата важная і для Касцёла. Незалежную Літву стварылі вернікі. З улікам гэтай радаснай і значнай для нашай краіны падзеі, біскупы заклікаюць далучыцца да малітвы падзякі за дар свабоды 16 лютага, і вызваляюць вернікаў ад выканання патрабавання поста», — сказана ў паведамленні. Аднак усе ахвотныя могуць трымаць пост у гэты дзень.

«Давайце дзяліцца адзін з адным радасцю незалежнасці! Няхай нішто не азмрочвае вашу радасць», — сказана ў паведамленні літоўскіх біскупаў.

13
Satan / Адказаць
17.01.2018 / 12:17
Костёлы, бискупы, церкви какие-то...паленая водка вчера была чтоле? Я перенесся в 19й век?
11
Блрс / Адказаць
17.01.2018 / 13:11
Як пост замінае святкаваць? Ах, я забыўся, што Літва самая «п'юшчая» краіна свету...
9
Ок / Адказаць
17.01.2018 / 14:16
Блрс, то тож и оно, о водке табаке ни слова, к мясу прицепились сутанщики. И католики и православные. Это еврейские старые двух тысячелетние забобоны. Отстаньте от народа со своими постами, клерикалы. Не в этом вера. На себя посмотрите, лицемеры.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру