Мужчына ўжо не жыў з былой жонкай, бо быў выселены паводле рашэння суда. Але ён меў ключы ад кватэры. У адзін з вечароў мужына нападпітку завітаў у кватэру — там ён кінуўся на былую жонку і ўдарыў яе нажом у жывот.
Прыехала хуткая, міліцыя. Пацярпелую шпіталізавалі, а агрэсара заблакавалі ў хаце міліцыянты — той прыставіў нож да грудзей і абяцаў зарэзацца.
У выніку пасля 20 хвілін перамоваў лейтэнат Андрэй Зубок прапанаваў мужчыну закурыць. Той пагадзіўся, на секунду ўбраў нож, але гэтага хапіла, каб яго скруціла міліцыя.
Як паведамляе УУС Віцебска, мужчына пасля прызнаўся, што планаваў забіць спачатку былую жонку, а пасля сябе.
Але жанчына засталася жывой, яе здароўю больш нічога не пагражае. А на яе былога мужа завялі крымінальную справу.