17.01.2018 / 13:15

«Уварваліся невядомыя ў масках» — што расказаў дзед, які пад Новы год забіў бабулю сякерай 1

73-гадовы мужчына забіў сваю жонку і паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Не атрымалася, тады ён выдумаў гісторыю пра таямнічы напад людзей у масках.

Здарылася ўсё 30 снежня 2017 года. Мужчына сам пазваніў у міліцыю і распавёў, што на яго напалі, а яго 77-гадовую жонку — забілі, паведамляе Камітэт судовых экспертыз. Нібыта ў кватэру ўварваліся невядомыя, на тварах іх былі маскі. Яны катавалі старых і здзекаваліся з іх, а пасля забілі жанчыну.

Міліцыя знайшла ў кватэры цела жанчыны з сечанымі ранамі па ўсім целе і на твары.

Але эксперты прыйшлі да высновы, што ў кватэры не было нікога, акрамя загінулай і яе мужа. Высветлілася, што мужчына забіў жонку, пасля хацеў скончыць жыццё самагубствам, але не змог. Тады выклікаў міліцыю.

Цяпер мужчыну пагражае тэрмін за забойства з асаблівай жорсткасцю. Калі б ён быў маладзейшым, справа магла б дайсці да расстрэлу.

УШ

1
Барысаўчук / Адказаць
17.01.2018 / 14:05
"Калі б ён быў маладзейшым, справа магла б дайсці да расстрэлу.
"

Странная  логіка. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру