17.01.2018 / 13:14

Францужанка хоча выкупіць папяровыя асобнікі «Нашай Нівы» ў чытачоў  2

Французская мастачка Марын Уганьер рыхтуе вялікі выставачны праект аб постсавецкіх краінах. Для гэтага яна збірае арыгінальныя асобнікі папяровых газет. Беларусь будзе рэпрэзентавана старонкамі з «Нашай Нівы». 

Просім чытачоў, якія маюць у сваіх архівах папяровыя асобнікі наступных нумароў: №2 ліпень 1991, №4 снежань 1991, №4 1994 напісаць ліст у Рэдакцыю.

Мастачка выкупіць у вас цэлы камплект гэтых нумароў ці асобнікі ўраздроб за прывабны кошт.

У Рэдакцыі дадатковых асобнікаў дадзеных нумароў няма, таму мы не змаглі дапамагчы Марын. Уся надзея на вас, чытачы.

E-mail: nn@nn.by

Skype: nashaniva

Тэлефоны / Tel.:

+375 17 316-48-13 (тэл./факс),

+375 29 613-32-32 (Velcom),

+375 29 707-73-29 (МТС).

0
Begemot / Адказаць
17.01.2018 / 15:43
"і яшчэ французскі нумар "Нашай Нівы" - паглядзець карцінкі ў дарозе". Бартосік - прарок:)
0
Віталь / Адказаць
23.01.2018 / 10:16
Рэд. Дзякуй. Збярэм усе мэйлы і перадамо замежніцы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру