17.01.2018 / 16:05

Адаму Бяляцкаму прысудзілі паўтара года зняволення за правакатыўны перформанс у Асвенціме 104

17 студзеня раённы суд польскага горада Асвенцім агучыў прысуд удзельнікам перформансу каля музея Аўшвіц-Біркенау.

Адам Бяляцкі асуджаны да 1 года 6 месяцаў зняволення. Яго прызналі вінаватым ў знявазе месца памяці і забойстве жывёлы, паведамляе Радыё Свабода

Адам Бяляцкі на лаве падсудных, фота Уладзя Грыдзіна

Ён таксама мусіць заплаціць штраф у памеры 2000 злотых (каля 630 даляраў ЗША). Яму забаронена мець жывёлаў на працягу 10 гадоў.

Мікіта Валадзько асуджаны да 1 года 2 месяцаў зьняволеньня. Яму таксама забаронена мець жывёлаў на працягу 10 гадоў.

Суддзя заявіла, што асуджаныя перад учынкам разумелі, што ім за гэта пагражае, тым не менш пайшлі «на такі ўчынак». «Яны зняважылі месца памяці, палітае крывёю сотняў тысячаў людзей», — сказала яна.

24 сакавіка 2017 года раздзетыя дагала маладыя людзі завесілі лозунг «Arbeit Macht Frei» расцяжкай з надпісам «Love». Яны спрабавалі прыкаваць сябе адзін да аднаго кайданкамі. Падчас акцыі два ўдзельнікі-беларусы зарэзалі ягня.

Радыё Свабода; фота з фэйсбука

27
Серж дубль / Адказаць
17.01.2018 / 15:48
Правильно. Может поумнеет.
28
Пеця / Адказаць
17.01.2018 / 15:50
Хай сядзіць. Можа розуму набярэцца. Перфомансы-цацанкі ім. Нашто было ягня забіваць? І не зназумеў жа нічога. Разуменне такое, як у аднаго вядомага персанажа: этаж шчанок, ему не баліць
27
Борис / Адказаць
17.01.2018 / 15:52
не жалко идиотов.
Паказаць усе каментары/ 104 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру