17.01.2018 / 16:52

Apple і Google вырашылі выплачваць падатак на электронныя паслугі замест беларусаў 4

Ад 1 студзеня 2018 года пачало дзейнічаць новае палажэнне Падатковага кодэкса, якое прадугледжвае абкладанне электронных паслуг, што прадастаўляюцца беларусам замежнымі кампаніямі, падаткам на даданую вартасць. Раней многія меркавалі, што гэта прывядзе да падаражання мабільных дадаткаў і сэрвісаў для карыстальнікаў. Аднак буйныя кампаніі ўзялі на сябе ўсе выдаткі. 

Так, з новых рахункаў-фактур, якія кампанія Apple разаслала падпісантам сэрвіса Apple Music, вынікае, што кошт месячнае падпіскі застаўся на ўзроўні 4,99 даляраў, але з'явіўся дадатковы радок, у якім паведамляецца, што ў канчатковы кошт уключаны 20-адсоткавы ПДВ, які складае $0,83.

Фактычна гэта значыць, што кампанія зменшыла цану на сэрвіс да $4,16, дадала ПДВ, і ў выніку канцавы кошт застаўся ранейшым.

Гэтаксама зрабіла і Google, хаця месяц таму карыстальнікі сэрвісаў кампаніі атрымалі папярэджанні аб падаражанні паслуг з новага года. 

Падаткам абкладаюцца наступныя платныя «электронныя паслугі»:

  • праграмы (дадаткі) у Арр Store і Play Market; 
  • воблачныя сховішчы;
  • падпіскі на анлайн-выданні;
  • музыка (у тым ліку такія платныя сэрвісы, такія як Apple Music ды Google Play Music), фільмы, электронныя кнігі;
  • анлайн-аўкцыёны;
  • іншы платны кантэнт для камп’ютараў і мабільных прыладаў, спампаваны праз інтэрнэт.

ПДВ на электронныя паслугі некалькі год паспяхова дзейнічае ў краінах Еўрасаюза, а таксама ў Расіі з 2017 года. Міністэрства па падатках і сборах Беларусі такім чынам плануе прыцягваць у краіну не менш як $4 мільёны штогод.

Чытайце таксама: Як паставіць беларускую клавіятуру на айфон і айпад

Ілья Параскевіч

12
ten / Адказаць
17.01.2018 / 17:08
>Міністэрства па падатках і сборах Беларусі такім чынам плануе прыцягваць у краіну не менш як $4 мільёны штогод.
А каким образом?
Если как стоило 4,99, так и осталось. Оно же не стало 5,99
0
Віктар / Адказаць
17.01.2018 / 18:29
ten, это для тебя оно не подорожало. написано же, что компании снизили цену, добавили НДС и цена в итоге для пользователя осталась прежней. Но НДС-то идет государству!  
0
Ліцьвін / Адказаць
18.01.2018 / 12:12
Файна, калі б там можна было біць усіх палітыкаў, бізнэсоўцаў, увогуле попытам будзе карыстацца, хаця чалы наўрад ці спампуе сабе)))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру