Прадстаўнікі Рэспублікі Карэя і КНДР пройдуць на цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане пад адзіным сцягам. Адпаведная дамоўленасць была дасягнута сёння па выніках міжкарэйскіх перамоваў на працоўным узроўні ў памежным пункце Пханмунджом, паведамляе агенцтва Рэнхап.

Сцяг, пад якім пойдуць спартоўцы, не належыць аніводнай з дзвюх карэйскіх дзяржаў, якія дагэтуль фармальна не падпісалі мірнага трактату пасля заканчэння Карэйскай вайны. Як чакаецца, ён будзе белага колеру з блакітным контурам усяго Карэйскага паўвострава.

Акрамя таго, бакі дасягнулі пагаднення аб сфармаванні аб'яднанай жаночай хакейнай каманды, якая выступіць на зімовых Алімпійскіх гульнях. У адпаведнасці з сумеснай заявай, КНДР адправіць на зімовую Алімпіяду ў Пхёнчхане групу падтрымкі з 230 чалавек і дэманстрацыйную каманду спартсменаў па тхэквандо ў складзе 30 атлетаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0